Сёння, 1 лістапада, прайшлі матчы перадапошняга, 25‑га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Яны прынеслі наступныя вынікі.
«Мінск» — «Дынама» Брэст — 2:0
«Дняпро» — «Смаргонь» — 4:0
«Гомель» — «Дынама» Мінск — 1:2
«Тарпеда» — БАТЭ — 1:1
МТЗ‑РІПА — «Нёман» — 0:2
«Шахцёр» — «Віцебск»— 3:0
«Нафтан» — «Граніт» — 3:1.
Пасля 25-ці тураў: БАТЭ — 59, Дынама Мінск — 47, Дняпро — 40, Нафтан, Шахцёр — 38, Тарпеда Жодзіна — 37, Дынама Брэст — 35, Нёман — 34, Мінск — 33, Віцебск — 31, МТЗ, Гомель — 29, Граніт — 22, Смаргонь — 15.
БАТЭ і мінскае «Дынама» датэрмінова заваявалі залатыя і сярэбраныя медалі нацыянальнага першынства адпаведна.
«Смаргонь» і «Граніт» датэрмінова вылецелі ў першую лігу.
На бронзавыя медалі прэтэндуюць «Дняпро», «Нафтан», «Шахцёр» і тэарэтычна «Тарпеда» Жодзіна.
«Дняпро» у апошнім туры згуляе ў гасцях з мінскім «Дынама», «Нафтан» адправіцца ў Брэст, а «Шахцёр» - да няўдачніка гэтага сезона мікашэвіцкага «Граніта».
На адзіную пуцёўку на вылет з вышэйшай лігі «Віцебск», МТЗ і «Гомель». Цікава, што ў апошнім туры «Віцебск» і МТЗ згуляюць між сабой, а «Гомель» адправіцца ў госці да БАТЭ.
На наступны год у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе выступіць 12 камандаў. Адзіную пуцёўку заваявала сабе бабруйская «Белшына», што была чэмпіёнам краіны ў 2001 г.
Апошні тур пройдзе 8 лістапада (нядзеля).
У ім згуляюць:
«Віцебск» — МТЗ, БАТЭ — «Гомель»,
«Граніт» — «Шахцёр», «Дынама» Мінск — «Дняпро», «Дынама» Брэст — «Нафтан»,
«Нёман» — «Тарпеда», «Смаргонь» — «Мінск».