паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама.
Рух быў закрыты 15 траўня ў сувязі з пачаткам рэканструкцыі моста цераз раку Свіслач. Раней планавалася завяршыць рэканструкцыю 3 жніўня.
7 лістапада будзе адноўлены рух трамваяў №№ 1, 2, 4 па ранейшых маршрутах. Рух трамваяў № 7 з боку плошчы Мяснікова будзе ажыццяўляцца да прыпынку «Вуліца Батанічная».
Аднаўляецца рух аўтобусаў № 57 па вуліцах Пуліхава, Першамайская, Янкі Купалы у абодвух напрамках. Часовы аўтобусны маршрут № 146 «Дыспетчарская станцыя «Дружная» — вуліца Змітрака Бядулі» закрываецца.