Як распавёў НН Алесь Бяляцкі, сітуацыя ў 3-й бальніцы Мінска, дзе праваабаронца ляжыць, «як падчас вайны».

Для хворых на пнеўманію выдзялілі яшчэ адно дадатковае аддзяленне. Хворыя ляжаць нават на калідорах. Ложкаў не хапае, таму забіраюць крэслы ў сталоўцы і кладуць на іх матрацы. Цяпер на калідоры знаходзіцца 17 хворых. Харчаванне ў сталоўцы адбываецца стоячы.

Тым не менш, як адзначыў Бяляцкі, каранцін не аб’яўлены, бальніца свабодная для наведвальнікаў.

Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Усе навіны на тэму эпідэміі грыпу, парады, даведкі і жарты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?