Публікацыі ў беларускай дзяржаўнай прэсе я звычайна стараюся пакідаць па-за ўвагай. Цялячая радасьць, якая ахапіла ў «Советской Белоруссии» чароўную сп-ню Раманаву з нагоды вяртаньня ва ўладу былога (і ўжо сёньняшняга ўжо) прэм’ер-міністра Ўкраіны В.Ф. Януковіча, настолькі зьдзіўляе, што я проста вымушаны выказацца.

Я быў у Кіеве неаднаразова. У ітым ліку ў 2003 г. (два месяцы), у 2005 г. (тры месяцы запар) і ў 2006 г. (агулам каля чатырох месяцаў). І магу аўтарытэтьна заявіць: Віктар Януковіч 2004 і 2006 г. – гэта два розныя палітыкі, хоць зь біяграфіяй аднаго і таго ж чалавека. У 2004 г. – палітык, упэўнены ў праве ўлады трымацца любым чынам, у тым ліку эканамічнага і палітычнага задушэньня іншадумства і апазыцыйнасьці. У 2006 г.–палітык, які разумее неабходнасьць палітычнага кампрамісу, гатовы да яго, дастаткова гнуткі, каб прапаноўваць яго першым.

Чаму цешыцеся Ніна Васільеўна? Януковіч вывучыў урокі Майдану і таму здолеў вярнуцца ва ўладу іншым. Вы можаце ўявіць, напр., Сідорскага, Тозіка, Шэймана, Канаплёва, Навіцкага, якія б так вярнуліся? А Ярмошыну? Хто яе ўключыць у сьпіс кандыдатаў у дэпутаты – пасьля ганебнай адстаўкі?

Падрабязьней на старонцы сайту Наше Мнение

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?