7 жніўня ўвечары пры ўзьлёце з аэрадрому «Баравая» разьбіўся лёгкі спартовы самалёт, які належаў беларускай асацыяцыі звышлёгкай авіяцыі. Машына абрынулася на тэрыторыю вайсковай часткі, што месьціцца побач. Загінуў пілёт, 1951 году народзінаў.

Паводле відавочцаў, самалёт яшчэ ў паветры стаў разбурацца. Гатовасьць машыны перад палётам была правераная. Абставіны здарэньня высьвятляюцца.

СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0