Вакцына ад грыпу A/H1N1 паступіць у Беларусь адразу пасля таго, як будзе выраблена ў Расіі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Рашэнне, на якой аснове — платнай ці дармовай — наша краіна атрымае вакцыну, будзе прынята пазней, пасля таго як вакцына будзе гатова.

«Як толькі яна паступіць, вырашым, для якіх катэгорый грамадзян яна будзе патрэбна», — сказаў Васіль Жарко.

Кацярына Нячаева, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0