Адмоўнае сальда гандлёвы балансу Беларусі, якое за дзевяць месяцаў перавысіла $5 мільярдаў і працягвае расці, не палохае намесніка міністра эканомікі Беларусі Андрэя Тура.

У часе выступлення на XII Мінскім форуме

Тур растлумачыў слухачам, што сапраўдная прычына гіганцкага адмоўнага сальда — не перапоўненыя склады. На яго думку, вінаваты «інвестыцыйны імпарт».
іншымі словамі, Беларусь прыцягвае вельмі шмат інвестыцый. Гэта своеасаблівы прыцэл на будучыню:
«Мы рыхтуем зачын для гатоўнасці нашай індустрыі запаўняць новыя збыту»,
 — заявіў намеснік міністра эканомікі.

Таксама Тур зрабіў рэферанс у бок працэсу лібералізацыі эканомікі, заявіўшы, што, па сутнасці, Беларусь стала свабоднай эканамічнай зонай ва ўсіх кірунках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?