Фота gazeta.ua

Фота gazeta.ua

Паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны ў Кіеве 5 лістапада падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, паведамляе прэс‑служба ўкраінскага прэзідэнта.

У прыватнасці, у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве па рэалізацыі праектаў у межах праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі Консульскай канвенцыі паміж Беларуссю і Украінай, пагадненне паміж Мінскім гарвыканкамам і Львоўскай абласной адміністрацыяй аб гандлёва‑эканамічным, навукова‑тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Падпісаны таксама міжурадавае пагадненне аб выязным кірмашовым гандлі ў прыгранічных рэгіёнах дзвюх краін таварамі нацыянальнай вытворчасці і пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Гомелем і Чарнігавам.

Лукашэнка прыбыў ва Украіну вечарам 4 лістапада. Апрача сустрэчы з Юшчанкам праграма візіту прадугледжвае перамовы з прэм`ер‑міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай і старшынёй Вярхоўнай рады Уладзімірам Літвінам.

Запланаваны ўдзел Лукашэнкі ў цырымоніі адкрыцця Цэнтра беларускай мовы і культуры на базе Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі і закладкі памятнага каменя на месцы будучага будаўніцтва помніка Уладзіміру Караткевічу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?