7 лістапада будзе адноўлены рух трамваяў №№1, 2, 4 па ранейшых маршрутах у Мінску. Рух трамваяў №7 з боку плошчы Мяснікова будзе ажыццяўляцца да прыпынку «Вуліца Батанічная».

Аднаўляецца рух аўтобусаў №57 па вуліцах Пуліхава, Першамайская, Янкі Купалы у абодвух напрамках. Часовы аўтобусны маршрут №146 «Дыспетчарская станцыя «Дружная» — вуліца Змітрака Бядулі» закрываецца.

Рух быў закрыты 15 траўня ў сувязі з пачаткам рэканструкцыі моста цераз раку Свіслач. Раней планавалася завяршыць рэканструкцыю 3 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?