Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовы блок «З Ражджаством Хрыстовым! З Новым годам!». Яго афарміцелем з’яўляецца сталічная мастачка Галіна Ермаловіч, якая на дзвюх марках стварыла выявы навагодняй елкі і анёла. Тыраж паштовай маркі складзе 15 тысяч экземпляраў.
У дзень выхаду навінкі ў абарачэнне, 12 лістапада 2009 г., у аддзяленні паштовай сувязі №1 г. Заслаўля будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
0
0
0
0
0
0