Першы снегапад у Гродна справакаваў 31 аўтааварыю. Прычыны — кіроўцы не памянялі «летнія» шыны на «зімовыя».

Першы моцны снегапад у Гродне, што здарыўся 5 лістапада, ужо ў першыя гадзіны справакаваў каля 20 ДТЗ, а ўсяго за мінулыя суткі ў абласным цэнтры здарылася 31 аварыя. У большасці выпадкаў прычынай здарэнняў была непадрыхтаванасць транспартных сродкаў да зімовага сезону — кіроўцы не памянялі «летнія» шыны на «зімовыя». На шчасце, ва ўсіх выпадках абышлося без траўмавання людзей. А вось ДТЗ у Мастоўскім раёне, што адбылася ўвечары 5 лістапада, прывяло да ахвяраў. У выніку сутыкнення двух легкавікоў «Фольксваген-Пасат» загінулі два пасажыра — мужчына і жанчына. Яшчэ чатыры чалавекі з траўмамі былі дастаўленыя ў шпіталь. Абодва легкавікі мелі «летнія» шыны.

Паводле Блог Гродно s13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0