Арбітражны суд Свярдлоўскай вобласці пацвердзіў рашэнне Федэральнай антыманапольнай службы Расіі, які прызнаў слова «афігець» абразлівым для гледачоў.

У пачатку года кампанія «Інвестбуд» стала рэкламаваць жыллёвы комплекс «Квартал Зялёны Гай» пад лозунгам «Офигеть! От 61000 рублей за квадратный метр. Квартал Зеленая Роща».

Антыманапольшчыкі прызналі фармулёўку абразлівай для спажыўца.
Спецыялісты кафедры этыкі эстэтыкі, тэорыі і гісторыі культуры Уральскага дзяржаўнага універсітэта, да якіх звярнуліся па экспертызу, падтрымала бок дзяржавы. А вось супрацоўнікі факультэта сувязі з грамадскасцю і рэкламы выступіла ў абарону рэкламшчыкаў.
У рэшце рэшт арбітражны суд вырашыў прыслухацца да культуролагаў, а не рэкламшчыкаў, і забараніў «офигевать» далей.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?