Жыхарка Паўднёвай Карэі здала пісьмовы экзамен на атрыманне правоў з 950-ай спробы.

Шасьцідзесяцівосьмігадовая Чха Са Сун рабіла ледзь не штодзённыя спробы адолець экзамен, пачынаючы з 2005 года.
Каб здаць іспыт, трэба было атрымаць 60 балаў са с100 магчымых. Учора карэянка здзейсніла, здаецца, неверагоднае — атрымала запаветныя 60 балаў.

Цяпер аўтаўматарку чакае яшчэ больш складаны экзамен — практычнае кіраванне.

Чха Са Сун займаецца продажам прадуктаў і тавараў побыту. Яна возіць з сабой ручную тачку з таварам, але, каб пашырыць свой бізнес, хоча ездзіць на машыне.

Па падліках паліцыі, карэянка патраціла на пісьмовыя тэсты прыкладна 4,2 тысячы даляраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?