У маскоўскай бальніцы ва ўзросце 63-х гадоў раніцай 8 лістапада памёр знакаміты актор Ігар Старыгін. Вядомасць на прасторах Савецкага Саюза яму прынесла роля Араміса ў кінаэпапеі «Тры мушкецёры».

Ігар Старыгін быў шпіталізаваны 21 верасня з інсультам і доўгі час знаходзіўся ў бальніцы, паведамляе газета.ру.

***

Ігар Уладзіміравіч Старыгін нарадзіўся 13 чэрвеня 1946 г. у Маскве.

Зняўся ў 45-ці фільмах. Першы ягоны фільм – «Салдатамі не нараджаюцца», запомніўся таксама ролямі ў фільмах «Дажывем да панядзелка» і 1 і 2-м фільмах «Дзяржаўнай мяжы», «Ад’ютанце яго высокасці», а таксама кінаэпапеі «Тры мушкецёры» з яе працягамі.

Старыгін быў і акторам тэатра. Працаваў у Маскоўскім ТЮГу, Тэатры Массавета, тэатры-студыі «У Никитских ворот», апошняе месца працы – Маскоўскі мастацкі тэатр імя Горкага.

Дарэчы, сёння ў нядзелю на АНТ будзе паказаны апошні фільм, у якім зняўся Старыгін, гэта «Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні»,

дзе знакамітая чацвёрка вяртаецца на кароткі час з таго свету, каб дапамагчы сваім дзецям і Францыі.

Пачатак фільма ў 22:50 (АНТ).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0