У нядзелю 8 лістапада ў Мінску адбылася традыцыйная акцыя ўшанавання памяці расстраляных сталіністамі ў Лошыцкім яры нявінных людзей.

 Удзельнікі шэсця сабраліся каля Палаца культуры Камвольнага.

Удзельнікі шэсця сабраліся каля Палаца культуры Камвольнага.

 Пісьменнік Кастусь Травень прынёс на шэсце сваю кнігу.

Пісьменнік Кастусь Травень прынёс на шэсце сваю кнігу.

 Уздоўж старой сядзібы, што рэканструююецца.

Уздоўж старой сядзібы, што рэканструююецца.

 У гэтым годзе частку маршруту шэсце прайшло па праезнай частцы.

У гэтым годзе частку маршруту шэсце прайшло па праезнай частцы.

 Людзі прыйшлі да Крыжа ў Лошыцкім яры.

Людзі прыйшлі да Крыжа ў Лошыцкім яры.

 Моладзь складала трэцюю частку ўдзельнікаў шэсця.

Моладзь складала трэцюю частку ўдзельнікаў шэсця.

 Выступае Юры Беленькі. «Дзякуй, людзі, што прыйшлі!»

Выступае Юры Беленькі. «Дзякуй, людзі, што прыйшлі!»

Арганізатарам выступіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. На месцы збору каля Палаца культуры Камвольнага камбіната ў вызначаны час сабралася некалькі дзесяткаў чалавек, траціну якіх склала моладзь. Людзі прынеслі на акцыю кветкі, знічы, нацыянальныя і партыйныя сцягі, а таксама традыцыйную расцяжку з надпісам «Дзяды». І хоць пачатак шэсця быў запланаваны на 12-ю, шэсце ўсё не пачыналася. Гэта падабалася не ўсім. «Што вы тут дзелаеце, сейчас міліцыю пазаву!» — выбегла на прыступкі Дома культуры вахцёрка. «Цётачка, міліцыя тут, далёка не бяжыце!» — пажартаваў нехта з натоўпу. Міліцыя ж, распачаўшы з мінулатыднёвага шэсця ў Курапаты акцыю нечуванай ветлівасці, не здрадзіла добрай традыцыі і гэтым разам. У адрозненне ад мінулых гадоў амаль не было відно пераапранутых у цывільнае «атлетаў» з дратамі ў вушах. Міліцэйскія кіраўнікі ветліва ўзгаднялі маршрут з арганізатарамі. Затое не бракавала аператараў спецслужбаў — іх без перабольшвання было па адным на кожную пяцёрку ўдзельнікаў шэсця. З аператарскай браціі вылучалася дзяўчына-аператарка ў блакітных боціках. Людзі жартавалі, што гэта адмысловы крок для ўзняцця настрою і стварэння пазітыўнага вобразу супрацоўніка міліцыі.

Заспяваўшы «Магутны Божа», шэсце з паўгадзінным спазненнем рушыла ў бок крыжа. Традыцыйны маршрут, дзякуючы рамонтным працам на мосце перад Лошыцкім ярам, быў зменены. Адрэзак шляху дэманстранты прайшлі па паласе праезнай частцы. Сцягі і кветкі, а таксама патрульнае аўто з ўключаным праблісковым маячком нават нешматлюднаму шэсцю надавала ўрачыстасці. Калона выклікала вялікую цікавасць у мінакоў і пасажыраў грамадскага транспарту. Хто-ніхто з кіроўцаў сігналіў.

Сабраўшыся каля крыжа, удзельнікі жалобнай акцыі зладзілі мітынг. Арганізатары падзякавалі ўсім, хто не пашкадаваў свой выходны, каб прыйсці ў Лошыцу да крыжа ў памяць нявінных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?