Вакцынацыя супраць вірусу грыпу A/H1N1 пачынаецца ў панядзелак у пяці рэгіёнах: у Маскоўскай вобласці, Алтайскім краі, Цюменскай, Бранскай і Варонежскай абласцях.

Міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расіі Таццяна Голікава мае намер асабіста пракантраляваць пачатак вакцынацыі. Міністр наведае ў панядзелак раённую бальніцу пасёлка Львоўскі Падольскага раёна Маскоўскай вобласці.

Міністэрства планавала пачаць імунізацыю насельніцтва вакцынамі супраць свінога грыпу ў пачатку снежня, але вырашыла пачаць яе амаль на месяц раней у сувязі з абвастрэннем сітуацыі і першымі зарэгістраванымі ў Расіі выпадкамі смерці ад грыпу A/H1N1. Паводле звестак на 6 лістапада, у Расіі афіцыйна пацверджаны 3,2 тыс. выпадкаў захворвання на свіны грып, з іх 19 — са смяротным вынікам.

На першым этапе вакцынацыя ахопіць работнікаў службаў жыццезабеспячэння (ЖКГ, вода‑, электразабеспячэння, сувязь). З канца лістапада вакцынацыю пройдуць медработнікі, настаўнікі і студэнты 5/6 курсаў медыцынскіх ВНУ.

Затым будуць праходзіць вакцынацыю астатнія катэгорыі насельніцтва па групах рызыкі па развіцці цяжкіх формаў захворвання (людзі, якія пакутуюць хранічнымі саматычных захворваннямі, цяжарныя жанчыны, дзеці).

Раней паведамлялася, як толькі вакцына будзе выраблена ў Расіі, яна паступіць у Беларусь, дзе, паводле афіцыйных звестак, на свіны грып захварэлі 102 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?