У Кітаі пакараныя смерцю дзевяць чалавек, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў падчас ліпеньскіх беспарадкаў у адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян‑Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР Урумчы.

Пра гэта паведамілі сёння кітайскія СМІ.

Усяго да смяротнага пакарання па справе аб пагромах былі асуджаныя 12 чалавек. Усе яны былі прызнаныя вінаватымі ў забойствах, рабаваннях і марадзёрстве.

Ахвярамі пагромаў і масавых акцый гвалту на нацыянальнай глебе 5 ліпеня ў Урумчы сталі 197 чалавек, яшчэ звыш 1,6 тыс. мясцовых жыхароў атрымалі раненні. Улады Кітая абвінавацілі ў арганізацыі беспарадкаў «Сусветны ўйгурскі кангрэс».

gazeta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0