«Законапаслухмяны грамадзянін», баявік/трымценнік, ЗША, 2009 г., 122 хв., рэж. — Гары Грэй.

У яго забіваюць жонку і дачку. Дачакаўшыся прысуду, які вырак забойцу на мінімальны тэрмін, ён вырашае ухойдаць злачынцу. Люта, адкрыта. Ён усё выдатна спланаваў і будзе працягваць караць усю спаралюшаваную сістэму правасуддзя. Паліцыянты тымчасам чухаюць патыліцу: як ім спыніць забойцу, які ўжо за кратамі?

Шчаслівая зорка брытанскага актора Джэрарда Батлера, здаецца, узышла. Пасля ролі цара Леаніда ў «300 спартанцах» і сімпатычнага бандзюка-няўдаку у гай-рычыўскім «Ракенролшчыку», шатландскі стралок Батлер нарэшце даслужыўся да паўнакроўнай галоўнай ролі. Але ці ў час? Нам абяцаецца яшчэ адно выбуховішча па поўнай праграме. Забойчыя пагоні і крывепралітныя сцэны забяспечаныя. У агонь стваральнікі падкідаюць шчэпць рэвалюцыйнасці і сацыяльнай вастрыні «Байцоўскага клуба». Ёсьць, ёсць моманты, дзе хочацца крыкнуць на знак згоды з кожным выкрывальным словам, але толькі на дробку секунду, бо потым усё заглыбляецца ў кірунку дрымучага, заядаемага чыпсамі, трылера.

Асабліва рэкамендавана для тых любіць неспадзяваны выгін сюжэту і выбухі знянацку. У-ух!, прабачце, Э-эх…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?