Канец свету наступіць 21.12.2012. Магчыма, у 2013. Аднак, калі выжывем, застанецца чакаць на 2060 год — гэтую дату канца свету назваў сам Ісаак Ньютан.

 rosenblumtv.wordpress.com

rosenblumtv.wordpress.com

Хіба толькі раней Апофіс ударыць у Зямлю альбо спраўдзіцца прароцтва ананімнага празорца з Польшчы. Тое, што канец света калісьці наступіць, гэта дакладна.

Падрыхтоўка да апакаліпсісу цягнецца ад пачатку чалавецтва. Псіхолагі тлумачаць нашу схільнасць да веры ў хуткі канец свету тым, што людзі не могуць усвядоміць бясконцасць Сусвету, і гэтая схільнасць ёсць у кожным чалавеку. Найбольш абмяркоўваюцца тыя тэорыі канца свету, якія звязваюць апакаліпсіс з канкрэтнай датай.

21.12.2012 — канец свету паводле цывілізацыі Майя

Каляндар Майя сканчваецца на даце 21 снежня 2012 году. Чаму далей нічога няма? Бо 21 снежня 2012 адбудуцца змены ў магнітным полі Зямлі, выкліканыя магутным электрамагнітным выпраменьваннем Сонца. Такое бачанне апісалі ў кнізе «Прароцтва Арыёна на 2012 год» Патрык Герыл і Джына Рацінкс. Герыл, які нядаўна наведваў Польшчу, сцвярджае, што катастрофу перажыве купка людзей. Сам ён збіраецца паехаць у Афрыку і схавацца ў гарах.

2013 — канец свету паводле NASA

Сонечная бура так моцна скалане Зямлю, што знікне энергетычная сетка. Паколькі пад уплывам з’яў, якія маюць свой пачатак на Сонцы, расплавяцца ўсе трансфарматары, мы застанемся без электраэнергіі. А гэта значыць, што абваліцца прамысловасць, не будуць працаваць кампутарныя сістэмы, стануць немагчымымі камунікацыі. Такую тэорыю прадставілі навукоўцы з NASA і амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук, абапіраючыся на вывучэнне актыўнасці Сонца. Хоць яны і не кажуць пра смерць чалавецтва, але зразумела адно: калі Сонца будзе сябе паводзіць згодна з іх падлікамі, Зямля апынецца ў бядзе.

2036 — канец свету паводле песімістаў

Апофіс — астэроід, які ўдарыць у Зямлю. Хоць навукоўцы з NASA тлумачаць, што гэта немагчыма, прыхільнікі тэорыі пра канец свету прасоўваюць свой сцэнар. Паводле яго, калі ў 2029 годзе Апофіс будзе блізкі да Зямлі, наша арбіта можа так на яго паўплываць, што адбудзецца катастрофа. Будзе вялікі выбух, а ўся прастора зямлі пагрузіцца ў цемру.

2060 — канец свету паводле Ньютана

Ліст Ісаака Ньютана з 1704 года, паказаны на выставе, арганізаванай Ерусалімскім універсітэтам, не пакінуў сумневаў: геніяльны фізік, матэматык, філосаф, а таксама даследчык Бібліі, сцвярджае, што канец свету наступіць у 2060 годзе. Гэта сцвярджэнне ён вывеў праз вывучэнне Кнігі Данілы са Старога Запавету. Ньютан сцвердзіў, што канец свету наступіць праз 1260 гадоў пасля пачатку Святарнай Рымскай імперыі (800 год н.э. —каранацыя Карла Вялікага).

16.03.2880 — канец свету ў далёкай будучыні

(29075) 1950 DA — гэты малы астэроід яшчэ нават не мае сталай назвы, але можа нарабіць страху сярод нашых нашчадкаў. Хаця верагоднасць таго, што ён сутыкнецца з Зямлёй усяго 0,33%, за нейкія 800 гадоў знойдуцца тыя, хто не паверыць у падлікі сучасных астраномаў, Калі, вядома, канец свету не наступіць раней.

15 жніўня, нядзеля — канец свету кожныя некалькі гадоў

Паводле ананімнага празорцы, які запісаў сваю тэорыю перад пачаткам Другой сусветнай вайны, апакаліпсіс наступіць у годзе, калі свята Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (15 жніўня) прыпадзе на нядзелю. З 1939 году такое супадзенне ўжо не раз адбывалася. Наступнае прыпадае на 2010 год.

Паводле Newsweek.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0