Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыляцеў увечары 11 лістапада ў Мінск з афіцыйным візітам.

Праграмай візіту прадугледжана сустрэча Ільхама Аліева з Аляксандрам Лукашэнкам, наведванне беларускіх прадпрыемстваў.

Аліеў збіраецца ўскласці вянкі да манумента Перамогі ў Мінску. Запланавана выступленне перад прафесарска‑выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ.

Візіт прэзідэнта Азербайджана завершыцца 13 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0