14 лістапада ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) у межах IV Фестывалю духоўнай музыкі ў гонар святой Цэцыліі адбудзецца канцэрт арганнай музыкі ў выкананні Эрыка Матца (Германія).

Успамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, прыпадае на 22 лістапада. Захавалася паданне пра тое, што Цэцылія праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, таму яна лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў.

Канцэрт распачнецца ў 19.30. Уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?