У Мінску пачаўся Беларускі інвестыцыйны-эканамічны форум.
У яго рамках пройдзе шостае пленарнае паседжанне Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі.

На форум з’ехаліся прадстаўнікі дзесяткаў замежных кампаній, якія маюць інтарэс у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі. Агулам у форуме бяруць удзел 600 дэлегатаў з 60 краін свету. Для іх будуць прадстаўленыя больш за 100 інвестыцыйных праектаў.

Гасцей форума адразу ж сустракаюць макеты найбуйнейшых з іх — АЭС і «Мінск-сіці».

На сустрэчу з замежнымі бізнэсоўцамі прыйшлі ўплывовыя беларускія чыноўнікі — прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Выявілася, што для часткі запрошаных гасцей не хапіла крэслаў у зале, таму

Андрэй Кабякоў прапанаваў дэлегатам слухаць пленарнае паседжанне ў калідорах Нацыянальнай бібліятэкі.
Менавіта гэты будынак быў абраны для правядзення мерапрыемства. Бізнэсоўцы вырашылі слухаць паседжанне стоячы.

З уступным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі:

«Наш лозунг — інвестуйце ў Беларусь!»,
 — пачаў Сідорскі. «Беларусь па адкрытасці эканомікі з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД, — пахваліўся прэм’ер-міністр.

Па яго словах, у бліжэйшы час банкі Італіі павялічаць колькасць крэдытаў Беларусі.

Сідорскі расказаў пра эканамічнае становішча Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на прывабных для інвестараў паказальніках: «У 2009 годзе ВУП Беларусі не паменшыцца ў параўнанні з мінулым годам». Размова пра рост ВУП, відаць, ужо не ідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?