Мытны саюз цалкам укладаецца ў нормы Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Пра гэта заявіў адказны сакратар Мытнай камісіі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана Сяргей Глазьеў падчас выступлення на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме. «Мы выкарыстоўваем досвед Еўрапейскага Саюза», — мяркуе ён.

«Нас папракаюць, што мы спяшаемся. Скажу больш — мы спазняемся», — лічыць Глазьеў. Паводле яго словаў, ідэя Мытнага саюза нарадзілася яшчэ ў 1995 годзе. «Толькі цяпер краіны стаяць перад гістарычным рашэннем», — заявіў Глазьеў, маючы на ўвазе планаванае падпісанне дакументаў у Мінску ў канцы лістапада.

З расійска-беларускай мяжы знікне мытны кантроль — застануцца толькі памежнікі.

«Беларусь — лакаматыў фармавання Мытнага саюза. Па ўсіх паказніках беларуская эканоміка была самай неабароненай, але ва ўмовых крызісу праявіла сябе лепш за астатніх», — рассыпаўся ў кампліментах расійскі эканаміст.

Глазьеў прывёў падлікі экспертаў, згодна з якімі

зняццё мытных бар’ераў і пераход да агульнай сістэмы эканамічнага рэгулявання дазволіць павялічыць ВУП краін мытныга саюза на 15% у 2015 годзе. «Гэта паўтрыльёна даляраў. Ёсць за што змагацца»,
 — рэзюмаваў Сяргей Глазьеў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?