photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Беларуская сталіца па колькасці туманных дзён сёлета перагнала Лондан. У сярэднім штогод у Мінску рэгіструюцца каля 60 туманных дзён, тады як у брытанскай сталіцы — каля 45,

распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

60‑80 працэнтаў такіх дзён у нашым горадзе прыпадае на асенне‑зімовы перыяд. Тыпова туманнае надвор’е і для лістапада.

У сярэднім у Мінску ў трэці месяц восені бывае да 10 такіх дзён, а ў 1986 годзе было зафіксавана і зусім 22!

Рэч у тым, што беларускі мегаполіс размешчаны на 210‑220 метраў вышэй за ўзровень мора, таму туманы тут ўзнікаюць часцей, патлумачыла Вольга Фядотава.

У другую лістападаўскі тыдзень у Беларусь скіраваліся вільготныя паветраныя масы марскога паходжання. Сярэднесутачная тэмпература перавышала кліматычную норму на 2‑4 градусы. Цёплае паветра паступала на дастаткова астылую зямлю,

вось сталіцу і ахутала туманамі.

У бліжэйшыя выходныя прыток цяпла з поўдня некалькі аслабее. Начная тэмпература паветра наблізіцца да нуля, днём усяго 1 … 4. Такое ж надвор’е захаваецца і ў панядзелак. Верагодны мокры снег. А да сярэдзіны наступнага тыдня на 2‑3 градусы пацяплее, і туманы да нас вернуцца.

Святлана Фралянкова, Мінск-Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0