Вадамат са свянцонай вадой у італійскім касцёле

Вадамат са свянцонай вадой у італійскім касцёле

У каталіцкай Італіі тамтэйшы вынаходнік адшукаў выдатны спосаб пільнавацца традыцыяў ва ўмовах свіной пошасці, выштукаваўшы аўтамат, што выдае асвечаную ваду для амавення.

Як вядома, пры ўваходзе ў касцёл пабажныя вернікі амываюць рукі ў адмысловай ёмістасці, аднак за цяперашнім светам, калі лютуе смяртэльная хвароба, тая ёмістасць у касцёлах амаль не выкарыстоўваецца.

Развязанне праблемы знайшлося ў Лучана Мерабесэ, жыхара паўночнаіталійскага гораду Форнаці ді Брыёска. Па шчырасці, у ягоным вынаходстве няма нічога рэвалюцыйнага: вы падносіце да аўтамату, аснашчанага датчыкамі, рукі, і на іх ліецца свечаная святаром вада.

«Гэта абы-якая навінка і людзі доўга прывыкалі да гэтага прыстасову, — кажа ксёндз Фіранджэла Мота, — на першым часе яны дзівіліся аўтамату, але потым моцна ўпадабалі яго».

Вынаходнік кажа, што зрабіў сваё удасканаленне адно каб абраніць касцёльныя традыцыі, але па часе высветлілася, што яго праца мела таксама камерцыйны бок: пасля першых паведамленняў пра грыпозную навалу попыт на вадамат скокнуў у надхмар'і. Цяпер замовы на прыстасоў струменяцца не толькі ад іншых касьцёлных грамадаў Італіі, а нават ад замежнікаў.

Паводле «Рэйтарс» на сённяшні дзень у Італіі ад грыпу H1N1 памёрла 15 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?