Чацвёртую запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ атрымала мінскае «Дынама». На гэты раз хлопцы Аляксандра Андрыеўскага ў гасцях выйгралі ў тальяцінскай «Лады».

Матч добра пачынаўся для мінчан. Ужо на 22‑ой секундзе Ханес Хювенен лік адкрыў. Праўда, ужо на чацвёртай хвіліне Канстанцін Паноў лік зраўняў.

У другім перыядзе Андрэй Міхноў і Сяргей Андронаў павялічылі перавагу «Лады» — 3:1. Добра што Вілі Пелтанен яшчэ ў другой трэці зноў адну шайбу адквітаць.

Намаганнямі Каспара Саўлецікса «Дынама» зраўняла лік, і перавяла сустрэчу ў овертайм. У кампенсаваны час «зубры» сёлета яшчэ не прайгравалі.

Перамогу «Дынама» прынёс трапны кідок Дзмітрыя Мялешкі — 3:4.

Пасля 21 гульні беларуская каманда мае на сваім рахунку 30 пунктаў, і дзеліць восьмую‑дзевятую пазіцыю ў табліцы заходняй канферэнцыі з маскоўскім ЦСКА.

Наступную гульню «Дынама» правядзе 14 лістапада ў гасцях з казанскім «Ак барсам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?