Салістка гурта «Джамбімбум» Наста гаворыць, што не варта браць крэдыт на рэчы, на якія можна накапіць з заробку. Аднак сотні тысяч беларусаў мяркуюць іначай і сплочваюць дарагія спажывецкія крэдыты за аўтамабілі, бытавую тэхніку, мэблю ды нават вопратку. А пасля новага года для многіх выплата крэдыта зрабілася непад’ёмным цяжарам — так як для героеў праграмы «Асабісты капітал» Белсата.
З банкам можна дамовіцца, і ён спросціць вам умовы выплаты крэдыта, праўда пакуль беларуская банкаўская сістэма прапаноўвае няшмат варыянтаў.
Калі вашая фінансавая сітуацыя пагоршылася, першае, што раяць эксперты — ні ў якім разе нельга хаваць ад банка свае цяжкасці. Банк можа пайсці на адтэрміноўку выплаты крэдыта, а таксама дазволіць прадаць купленую за крэдыт рэч і датэрмінова вярнуць доўг без штрафных санкцыяў.
Свае гісторыі, а таксама пытанні да аўтараў праграмы пакідайце ў каментарах.