Большасць беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту выступаюць супраць увядзення дадатковага прававога рэгулявання ў гэтай сферы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое ладзілася сярод наведнікаў Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу (www.pravo.by) з 4 ліпеня па 7 жніўня.

Адмоўна на пытанне: «Ці неабходна ў Беларусі дадатковае прававое рэгуляванне дзейнасці ў сферы Інтэрнэту?» адказалі 56% рэспандэнтаў, 44% апытаных выказаліся на карысць гэтай прапановы.

Нагадаем, што сёлета 16 траўня міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч у адным са сваіх інтэрв’ю заявіў, што новаўвядзенні, якія плануецца прыняць ў закон «Аб друку і іншых СМІ», закрануць у першую чаргу Інтэрнэт.

Дарэчы, паводле ранейшых апытанняў, ладжаных НПІП, 65% рэспандэнтаў адказалі, што карыстаюцца Інтэрнэтам дзеля пошуку інфармацыі, 11% інтэрнэт-сетка патрэбна для работы, 12% апытаных - для вучобы, па 3% удзельнікаў апытання адказалі, што для іх асноўнае прызначэнне Інтэрнэт - пошта, забавы і іншае, для 2% гэта сродак зносінаў, 1% рэспандэнтаў робяць такім чынам пакупкі.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0