«Рада Еўрасаюзу на сваім пасяджэнні ў Брусэлі 17 лістапада падоўжыць на паўгода мараторый на візавыя санкцыі ў дачыненні да найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў»,

— пра гэта заявіў на брыфінгу 14 лістапада падчас Беларускага Еўрапейскага форуму ў Мінску член Еўрапарламента, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцак Пратасевіч.

Еўрачыноўнік звярнуў увагу на тое, што асноўным фактарам у падаўжэнні/адмене санкцый у будучым для беларускіх уладаў будуць змены ў выбарчым заканадаўстве.

Акурат цягам паўгоду ў Беларусі маюць прайсці выбары ў мясцовыя саветы [красавік 2010 года], і

«калі гэта выбары пройдуць свабодна і справядліва – то санкцыі наагул будуць знятыя», — заявіў сп. Пратасевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?