Свабодным мастакам прапанавалі «добраахвотна» заключыць дагавор з Камароўскім рынкам ці вымятацца прэч з Кастрычніцкай плошчы.

Мастакам «Менскага вэрнісажу» падарылі ў сьнежні новы галаўны боль. Раней, каб гандляваць карцінамі ці рамеснымі вырабамі, дастаткова было зарэгістравацца прыватным прадпрымальнікам, рабіць адлічэньні «Асацыяцыі свабодных мастакоў» за карыстаньне камэрай захоўваньня ды іншыя дробязі. Цяпер патрэбна яшчэ плаціць і Камароўскаму рынку — невядома за што. Кожнаму прапанавалі «добраахвотна» заключыць дагавор з Камароўкай ці вымятацца прэч з Кастрычніцкай плошчы.

Рынак будзе браць за гандлёвае абслугоўваньне — 36 тыс. руб. Няцяжка падлічыць, што у такім выпадку за год мастакі аддадуць Камароўцы 40 тыс. даляраў. У дырэкцыі Камароўскага рынку сьцьвярджаюць, што, калі спадуць эмоцыі, людзі ўбачаць рэальную карысьць ад новаўвядзеньняў.

Цяпер пры жаданьні займацца продажам трэба з раніцы бегчы на Камароўку, там даведвацца, на якім месцы дазволяць гандляваць (калі ўвогуле дазволяць), і толькі пасьля ісьці на «Вэрнісаж» (напрасткі па карце 2 км) і выстаўляць свае карціны на продаж. Барацьба за месцы будзе яшчэ тая.

Мабыць, у хуткім часе на «Менскім вэрнісажы» гандляваць нашымі карцінамі і рамёствамі будуць уперамежку з апэльсінамі і кілбасамі. Менскіх мастакоў там, канечне, таксама можна будзе сустрэць — зь мётламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?