Нацбанк абвесціў курсы валют на заўтра.
Еўра выйшаў за 10%-ны паслядэвальвацыйны калідор.Ён падаражэў на 20 рублёў і цяпер каштуе 4074,56 рубля.
Рэзка, амаль на 0,5%, падрос і расійскі рубель, таксама перадолеўшы псіхалагічную адзнаку. Ён каштуе на 5% больш, чым пасля дэвальвацыі. Расійскі рубель ацэнены Нацбанкам ў 94,87 рубля.
І толькі даляр не пайшоў уверх. Мінус тры рубля — і ён каштуе 2720 рублёў.
Такім чынам, валютны кошык падаражэў да 1016,86 рубля. Гэта чарговы максімум.