15 лістапада адбылося першае паседжанне Рады Беларускага Незалежніцкага Блоку. Асноўным пытаннем была падрыхтоўка да мясцовых выбараў. Дасягнутая прынцыповая дамоўленасць аб фармаванні адзінага спісу кандыдатаў. Рашылі таксама прапанаваць іншым палітычным суб’ектам, блізкім па каштоўнасцях, далучыцца да адзінага спісу. Ад імя Рады БНБ старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў старшыні АГП Анатолю Лябедзьку зварот з адпаведным запрашэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?