У нашай краіне пабудавана вялікая колькасць спартыўных комплексаў і устаноў, зазначаюць аўтары звароту, а
днак для экстрэмальных відаў спорту, такіх як bmx, скейт, ролікі і інш., гэтыя комплексы не пасуюць.
«Моладзь вымушана трэніравацца і дэманстраваць сваё майстэрства проста на вуліцы. Тым самым яны не толькі псуюць гранітную плітку, але і рызыкуюць жыццём. Бо ў экстрэмальных відах спорту любы каменьчык пад коламі ролікаў можа стаць прычынай траўмы.
У бліжэйшых да Беларусі краінах існуюць спецыяльныя паркі для экстрэмальных відаў спорту, дзе можна ў адмысловых умовах вучыцца і адточваць сваё майстэрства.У Беларусі такой пляцоўкі пакуль няма», - падрэсліваюць аўтары звароту.
Менавіта з гэтай прычыны маладыя людзі прапануюць усім, каго хвалюе гэтая праблема запоўніць форму петыцыі, якая заклікае да будаўніцтва першага ў Беларусі скейт-парку.