Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада сустрэўся з расійскім гісторыкам, палітолагам Роем Мядзведзевым.

Рой Мядзведзеў — аўтар больш за 40 кніг па гісторыі, педагогіцы, сацыялогіі, літаратуразнаўства, філасофіі, перакладзеных і выдадзеных у больш чым 20 краінах.

Цяпер час тэмай яго даследавання з’яўляецца развіццё постсавецкай прасторы, якой ён прысвяціў ў апошнія гады шэраг сваіх работ. Гэтая тэма і стала галоўнай падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Роя Медведева цікавіла найноўшая гісторыя Беларусі, мадэль яе сацыяльна‑эканамічнага развіцця, паведмляе БЕЛТА.

Рой Мядзведзеў (нар. у 1925) — гісторык, у савецкі час быў дысідэнтам. Вядомасць ямы прынеслі кнігі пра Сталіна, што выйшлі яшчэ за савецкім часам. За кнігу «Да суда гісторыі» быў выключаны з кампартыі. У 1970 г. разам з Сахаравым і Турчыным апублікаваў адкрыты ліст пра неабходнасць дэмакратызацыі сацыялістычнай сістэмы. У 2005 г. быў адным з тых, хто падпісаў зварот у падтрымку прысуду Міхаілу Хадаркоўскаму. У апошнія гады напісаў некалькі апалагетычных кніг пра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0