У Беларусі пакуль няма тэхнічных магчымасцяў для правядзення галасавання ў Інтэрнеце.

Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (Цэнтрвыбаркам) Лідзія Ярмошына падчас онлайн‑канферэнцыі на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Паводле яе слоў, ва ўсім свеце Інтэрнэт прымяняецца як эксперымент, а не узаконенная форма галасавання, бо не дазваляе надзейна ідэнтыфікаваць выбаршчыка і забяспечыць тайну яго волевыяўлення.

Тэхнічныя магчымасці для таго, каб арганізаваць маніторынг за ходам галасавання з участкаў з дапамогай Інтэрнэту, у нашай краіне пакуль таксама не створаны, адзначыла кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?