Адзін з найбольшых і цікавых метэорных патокаў — Леаніды — 17‑18 лістапада дасягне свайго максімуму. Леаніды штогод з’яўляюцца ў лістападзе і лятуць з сузор’я Льва.

У гэтыя дні можна пабачыць ад 20 да 80 падаючых зорак у гадзіну. Паток цікавы тым, што з прычыны вялізнай хуткасці, на якой найдрабнейшыя касмічныя часьціцы нясуцца да Зямлі (71 км/с), зоркі гараць вельмі ярка, і ў добрае бязхмарнае надвор’е яны добра бачныя. Вось праўда, у Беларусі іх сёлета не пабачыш. Сіноптыкі прагназуюць дажджы і туман.

Раз на 33 гады метэорны паток дасягае піку. Апошні раз ўсплёск метэорны актыўнасці назіраўся ў 1999‑м. Тады за гадзіну на Зямлю ўпала да тысячы зорак.

Але самы магутны дождж прайшоў у 1966 годзе (да 150 тыс. метэораў у гадзіну), наступны чакаецца ў 2099.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?