Рэклама – адна з галінаў, пачаць бізнес у каторай можна з мінімумам інвестыцый. Галоўнае – добрая ідэя.

Для рэкламнага агенцтва «Проста» поспех прынеслі ідэі ды крэатыўныя рашэнні, якія спрыяюць заказчыкам у продажы іх тавараў. Напрыклад, эксклюзіўная пляцоўка для размяшчэння рэкламы. Агенцтва знайшло яе на столях ў міжгародніх электрацягніках.

«У Мінску, Віцебску, Магітлёве, ёсць рэкламныя носьбіты ў вялікім асартыменце і з добрым выбарам. А як дайсці да чалавека з невялікай вёскі, дзе-небудзь, між Баранавічамі ды Брэстам? Складана! А мы дапамагаем», — гаворыць дырэктар агенцтва Аляксей Пацёмкін.

Для кіраўніка студыі рэкламы vyveski.org, беларускамоўнага бізнесоўца Дзяніса Салаша ключавой стала ідэя новага матэрыялу для шыльдаў. Ён увёў на рынак танны матэрыял, які ўдвая знізіў кошты вонкавай рэкламы для кліентаў.

«Фактычна мы працуем з рэкламнымі агенцтвамі. Яны у нас купляюць, перапрадаюць. І ўсё раўно гэта рэклама танная застаецца, нават з іхняй гандлёвай надбаўкай», — гаворыць Дзяніс Салаш.

Значнай рэкламнай пляцоўкай у Беларусі паступова робіцца інтэрнэт.

Даніла Загальскі, дырэктар рэкламнага агенцтва «iXBT», пяць год таму пачынаў бізнес з сотні долараў, цяпер яго кампанія супрацоўнічае з буёнейшымі інтэрнэт-пляцоўкамі.

Падрабязнасці ў відэа:

Свае гісторыі, а таксама пытанні да аўтараў праграмы пакідайце ў каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?