Пасля перамогі зборнай Славеніі над Расіяй у матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету‑2010 (1:0) прэм’ер‑міністр гэтай альпійска-балканскай краіны Борут Пахар стрымаў слова і пачысціў буцы славенскіх футбалістаў.

Такое абяцанне (што калі Славенія пераможа і трапіць на чэмпіянат свету) ён даў напярэдадні першай стыкавай сустрэчы, якая прайшла ў Маскве 14 лістапада і скончылася перамогай расіян з лікам 2:1.

«Я толькі што пачысціў буцы гульцоў, — сказаў Пахар у інтэрв’ю славенскаму тэлебачанню адразу ж пасля выхаду з распранальні зборнай.

— Праўда, не ўпэўнены, што зрабіў гэта якасна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?