Папярэднім расследаваннем Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце распачата справа па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 223 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 44‑гадовай жыхаркі Віцебска, музычнага кіраўніка дзіцячага садка.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МВД Беларусі, жанчына была затрымана 19 лістапада ў памяшканні магазіна Беларускай чыгункі. Парушаючы ўстаноўленыя правілы аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі, яна спрабавала прадаць беспрацоўнай мясцовай жыхарцы за 790 тыс. рублёў два залатыя ланцужкі вагой 2,46 г і 3,32 г, кулон вагой 1,67 г і завушніцу для пірсінгу вагой 2,05 г без прабірнага кляйма Рэспублікі Беларусь.

Падчас вобыску дома ў затрыманай канфіскавана 45 залатых вырабаў вагой 127,6 г на суму 17 млн. 868 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?