Інтэрнэт-аўкцыён eBay прадаў сэрвіс галасавой і відэасувязі Skype, гаворыцца ў прэс-рэлізе Skype. У выніку eBay атрымае ад новых фундатараў 1,9 мільярда даляраў, а таксама вексэль на 125 мільёнаў.

Падчас угод Skype ацанілі ў 2,75 млрд даляраў. Фундатарам, узначаленым кампаніяй Silver Lake Partners, будзе належаць 70% кампаніі. Астатнія 30% застануцца ў eBay.

У лік фундатарскіх 70% уваходзіць доля заснавальнікаў Skype, Нікласа Цэнстрома і Януса Фрыыса. У рамках сусветнай дамовы яны атрымаюць 14% Skype і месцы ў радзе дырэктараў.

Skype — найбуйная сетка VoIP-сувязі. Цяпер у Skype 521 мільён уліковых запісаў. Колькасць актыўных карыстальнікаў, штодня прысутных у сетцы, перавышае 40 млн. чалавек. Выручка Skype у трэцім квартале 2009 года склала 185 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?