Беларуская чыгунка 20 лістапада знізіла цэны на праезд у асобных цягніках унутрырэспубліканскіх пасажырскіх зносінаў, зазначае прэс‑служба БЧ.
Зніжаны цэны на праезд у цягніках №683/684 Віцебск — Гродна, №95/96 Гомель — Мінск і №103/104 Мінск — Варшава (толькі па тэрыторыі краіны).
Цэны зніжаны ў сярэднім на 17% у залежнасці ад катэгорыі вагона. Напрыклад, кошт праезду ў цягніку № 683/684 Віцебск — Гродна ў купэ стаў таннейшым у сярэднім на 6 тысяч рублёў, у плацкартным вагоне — на 5 тысяч рублёў, у агульным — на 3 тысячы рублёў.
Гэта рашэнне, як паведамляе прэс‑служба, прынята «з мэтай павышэння аб’ёмаў перавозак ва ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх зносінах».