21 лістапада вечарам, а 18-й гадзіне ў Маладзечне на вул. Крынічнай 19 супрацоўнікі ГРАУС і МНС ачапілі краму «Квінта». Кліенты заўважылі пасярод крамы дыпламат. Гаспадара не было, дык пільныя грамадзяне патэлефанавалі ў міліцыю. У лічаныя хвіліны купцоў з крамы эвакуявалі, а мясцовасць ачапілі. Усе службы паказалі свою высокую прафесійнасць.

Гандлярам на час здарэння дала прытулак «газель» мясцовага ГРАУС.

Але гора-пакупнік, які пакінуў свой дыпламат, знайшоўся. Як пасля расказвалі шчаслівыя прадаўцы, не пашчасціла толькі грузчыку, які прапаноўваў: дайце на бутэльку, і я вынесу гэты дыпламат у поле.

Гаспадар дыпламата застаўся ў краме даваць тлумачэнні супрацоўнікам спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?