Каб не звальняць людзей і не павялічваць шэрагаў беспрацоўных, кіраўніцтва шмат якіх прадпрыемстваў займае сваіх працаўнікоў няпоўны працоўны тыдзень або адпраўляе іх у адпачынак. Паводле афіцыйных звестак, у студзені-траўні рэжым абмежавання працоўнага часу закранаў 241 тыс. асобаў, а 116,7 тыс. з ініцыятывы працадаўцаў былі адпраўленыя ў адпачынак, з іх 20,9 тыс. адпраўленыя ў адпачынак без выплатаў.

Відавочна, што афіцыйныя звесткі не адлюстроўваць сапраўднага становішча. Тым не менш узровень беспрацоўя ў Беларусі ніжэйшы, чымся ў шмат якіх іншых краінах. У часе крызісу ў нас не вызваліліся працоўныя масы, як гэта адбываецца ўва ўсім свеце, яны толькі сышлі на скарочаны рэжым працы. У Беларусі ўжо адчуваецца паніжэнне прыбытковасці прадпрыемстваў, але дабрабыт насельніцтва рэзка не зменшыўся. Калі ўлічваць рэальнае беспрацоўе, у тым ліку няпоўную занятасць, то яго ўзровень будзе сягаць прыблізна 9-ці адсоткаў.

Глядзіце ток-шоў «Форум» на тэлеканале Белсат у нядзелю 22 лістапада ў 20.10, а таксама выказвайцеся ў каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?