Украіна, Беларусь і Літва выступаюць за сумеснае развіццё «транспартнай інфраструктуры» і «энергетычнае прасторы». Пра гэта абвясціў кіраўнік украінскага МЗС Пятро Парашэнка па выніках перамоваў з калегамі з Мінска і Вільні — Сяргеем Мартынавым і Вігаўдасам Ушацкасам.

Photo.bymedia.net

Photo.bymedia.net

Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў трох краін сустрэліся сёння ў Кіеве.

Бакі дамовіліся зрабіць супольную заяву па «адзінай энергапрасторы» 8 снежня на сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза і краінаў Усходняй Еўропы. Парашэнка адзначыў, што «падпісанне пагаднення аб экспарце ўкраінскай электраэнергіі ў Літву праз Беларусь будзе спрыяць празрыстасці адносін паміж краінамі ў энергетычнай сферы». З яго выказванняў можна зразумець, што дзяржаўныя энергетычныя кампаніі трох краін падпісалі рамачнае пагадненне аб пастаўках украінскай электраэнергіі ў Літву праз Беларусь.

Міністры таксама дамовіліся выступіць з заявай па праекце «ўладкавання ўкраінска-беларускай мяжы ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства». Парашэнка сказаў, што бакі ініцыююць пабудову аўтамагістралі, якая звяжа Балтыйскае і Чорнае мора.

Кіраўнікі МЗС трох краін дамовіліся супольна адзначыць 600-ю гадавіну Грунвальдскай бітвы ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?