— Сяржант Пятрэнка. Малады чалавек, вы нецвярозы!
— Чаму гэта я нецвярозы? Вось аптэчка, тэхпашпарт, вось рэмень бяспекі зашпілены.
— Вы будзеце галаву дурыць сяржанту ДАІ?! Вы нецвярозы!
— Камандзір, давай разбірацца. Аптэчка ёсць?.. Тэхпашпарт ёсць?.. Рэмень? Нават ручнік ёсць. Чаго гэта я нецвярозы?!
— Машына дзе?..