У перыяд калядных і навагодніх святаў — з 25 снежня па 10 студзеня — па Мінскай дзіцячай чыгунцы будзе курсіраваць фірменны цягнік «Навагодні экспрэс».

Інтэрактыўнае тэатралізаванае падарожжа ў навагоднім вагончыку прапануе хлапчукам і дзяўчатам, а таксама іх бацькам незабыўныя прыгоды. Прычым сюжэт свята пад грукат колаў зроблены такім чынам, што ўжо з першых хвілін кожны пасажыр становіцца не пасіўным гледачом, а актыўным удзельнікам тэатральнага дзейства.

Гадзіннае падарожжа па заснежаным лесе ў цёплым і утульным цягніку, незабыўная дыскатэка у Бабы‑Ягі, сустрэча з казачнымі героямі і, вядома ж, з Дзедам Марозам і Снягуркай, стануць выдатным падарункам дзеткі да навагодняга свята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?