«Беларусь па выніках года можа паказаць невялікі рост, а ў Расіі будзе падзенне», — прызнаў Дзмітрый Мядзведзеў.
Прычыны гэтага, адзначыў ён у збытковай экспартна-сыравіннай скіраванасці расійскай эканомікі, правалах Расіі ў галінах металургіі і машынабудавання сёлета. Поспех Беларусі, сказаў расійскі прэзідэнт, абумоўлены тым, што яе эканоміка «аказалася больш абароненай», а таксама «своечасовымі рашэннямі» беларускага кіраўніцтва і, не ў апошнюю чаргу, дапамогай Расіі. «Калі б нам нехта аказаў такую помач, сувымерна з маштабамі нашай эканомікі, глыбіня нашага падзення магчыма не была б такой», — адзначыў расійскі прэзідэнт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?