«За апошні час з боку беларускіх калег, ад прэзідэнта Беларусі было зроблена шмат эмацыйных заяваў, якія часта выходзілі за межы дыпламатычнага пратакола, а калі казаць гранічна шчыра — насілі надта спецыфічны характар у дачыненні да нашых службовых асобаў», — і Мядзведзеў удакладніў. «Я маю на ўвазе членаў ураду і старшыні ўраду Расіі».

Ён падкрэсліў: «Мне гэта не падабаецца. Я лічу — гэта недапушчальна».

Мядзведзеў падкрэсліў, што ўрад прадстаўляў на зацвярджэнне ён, таму любыя заявы ў адрас членаў ураду — гэта і заявы ў адрас асабіста яго. Гэтым прэзідэнт Расіі нібы абверг магчымасць «убіць клін» між ім і Пуціным з дапамогай крытыкі апошняга, верагоднасць чаго выказвалася ў некаторых публікацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?