З першага жніўня беларускае Радыё Рацыя з Беластока набыло новую частату і павялічыла аб’ём вяшчання.

Цяпер штодня Радыё Рацыя чуваць пяць гадзінаў на сярэдніх хвалях і круглыя суткі ў ФМ-дыяпазоне. А таксама круглыя суткі ў інтэрнэце па адрасе www.racyja.com.

Такім чынам, голас свабоднае Беларусі, а менавіта так пазіцыянуе сябе Радыё Рацыя можна слухаць:

- з 20 да 22 гадзінаў паводле беларускага часу на частаце 1080 кілагерц;

- з 22 да 24 гадзінаў на частаце 666 кілагерц.

Яшчэ адна гадзіна эфіру гучыць ад 9 да 10 гадзіны раніцы на хвалі 612 кілагерц.

Жыхары ваколіц Астраўца, Ашмянаў ды Ліды могуць слухаць Радыё Рацыя з 20 да 20.30 у ФМ-дыяпазоне на хвалях віленскага радыё “З над Віліі” на частаце 103.8. Кругласутачна радыё чуваць у Беластоку на 105.5-ФМ.

Ад верасня радыё Рацыя плануе распачаць кругласутачнае ФМ-вяшчанне на такія гарады, як Гродна, Ваўкавыск і Брэст.

- Мы маем добра разгалінаваную па ўсёй Беларусі службу інфармацыі, якая ўжо цяпер штодня рыхтуе два эксклюзіўныя дзесяціхвілінныя выпускі навінаў. У нашай праграме 14 аўтарскіх перадач, сярод нашых аўтараў вядомыя і аўтарытэтныя ў Беларусі журналісты, - паведаміў праграмны дырэктар Радыё Рацыя Мікола Маркевіч.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0