Гурт усур’ёз захапіўся рэгі‑тэматыкай (не стылем!). Але, як высвятляецца пры пільным праслухоўванні, усё не так проста.

Фронтмэн «Без білета» Віталік — адзін з тых артыстаў, які ўмее пісаць нібы вясёлыя песні, працятыя пры гэтым нейкім трансцэндэнтальным сумам. Невыпадкова ён упадабаў і ўзорную ў гэтым сэнсе песню Black, з якой выйшаў кавер «Странная жизнь».

І даніну павагі музыцы 1980‑х ББ тут аддалі напоўніцу. Трэк «Красному диску солнца» — суцэльная цоеўшчына.

Але не толькі настальгіяй па музыцы дваццацігадовай даўніны прасякнуты альбом. Спевы Віталіка асабліва бяруць за душу, калі ён пазбаўляецца нібы абавязковай рэгі‑тэматыкі: сведчаннем таму «колдплэеўскі» па атмасферы трэк «Давай останемся» і прыпадабненне да Moby — «По ветру». Не заўжды ў Віталіка выходзіць удалы тэкст, але на тое можна заплюшчыць вочы, калі настрой альбома пасуе да душэўнага рытму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?